18 студзеня 2014г. кс. Алег Буткевіч прыняў біскупскае пасвячэнне ў Віцебскай катэдры і стаў наступнікам Апосталаў. На ўрачыстую Найсвяцейшую Ахвяру, падчас якой адбылося гэтае вельмі знакавае пасвячэнне, сабралася некалькі сотняў чалавек, у тым ліку госці з Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій.
У капліцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі з’явілася вельмі важная выява – выява слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, адданага пастыра на нашай магілёўскай зямлі.
З 5 па 7 студзеня ў парафіі св. Антонія ў Магілёве адбыліся рэкалекцыі супольнасці «Хатні Касцёл» руху «Святло-Жыццё». Духоўныя практыкаванні для сем’яў супольнасці правёў дыяцэзіяльны мадэратар кс. Павел Шылак.
4 студзеня ў парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў г. Магілёве адбылося фармацыйнае спатканне Літургічнай Службы алтара нашай архідыяцэзіі. У устрэчы прынялі ўдзел міністранты з катэдральнай парафіі, парафіі св. Антонія ў г. Магілёве і Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі.