4 лютага Святы Айцец Францішак скіраваў да нас сваё першае пасланне на Вялікі пост. Прапануем Вам, дарагія чытачы, студыйны тэкст перакладу на беларускую мову, які зрабілі святары нашага дэканату.
24-28 лютага 2014 г. у Лідзе (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. У чэмпіянаце прынялі удзел каманды Аўстрыі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Казахстана, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі і Чарнагорыі, ну, і канешне, каманда святароў Беларусі.
2 сакавіка 2014 г. ў 11.00 г. дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліць Імшу ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве.
У сувязі з падзеямі ва Украіне біскупы звяртаюцца да нас з просьбай у бліжэйшую нядзелю, 23 лютага, маліцца і пасціцца ў інтэнцыі мірнага вырашэння канфлікту