21 красавіка Зваротам да духавенства і вернікаў архідыяцэзіі ў IV Велікодную Нядзелю – Нядзелю Добрага Пастыра – арцыбіскупам было абвешчана распачацце акцыі “Дар сэрца для Магілёўшчыны”, якая будзе трываць да свята Перамянення Пана, 6 жніўня.
Мэта дадзенай ініцыятывы – дадатковая мэтавая дапамога парафіяльным супольнасцям ва ўсходняй частцы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць патрэбу ў дапамозе ў галіне належнай арганізацыі душпастырскай дзейнасці, рэалізацыі канкрэтных душпастырскіх ініцыятыў, канкрэтных інвестыцыйных праектаў, а таксама аплаты бягучых выдаткаў у парафіях.
Больш падрабязную інфармацыю пра Ініцыятыву можна знайсці тут: https://mohylev-katolik.by/index.php/dushpastyrstva/initsyyatyva-dar-sertsa