“Дарагія браты і сёстры!
Віншую з Новым Годам святароў Магілёўшчыны, якія ахвярна выконваюць пастырскае служэнне ў нашым рэгіёне.
З Новым Годам сясцёр і братоў у манаскім служэнні, часцінак неба на нашай зямлі. Добрага года для семінарыстаў, якія ўжо мараць стаць пры алтары і ў той жа час павінны яшчэ вывучаць багаслоўскія кнігі. З Новым Годам парафіі і сем’і, сапраўдныя іконы з Назарэта.
З Новым Годам касцёльных супрацоўнікаў, якія з’яўляюцца рукамі і нагамі святароў. З Новым Годам тых, хто спявае, тых хто пакутуе, тых, хто спадзяецца, тых, хто танчыць, тых, хто памятае, і тых, хто просіць.
З Новым годам усіх дзяцей і моладзь, а таксама ўсіх пажылых людзяй. З Новым годам свецкую ўладу і прадстаўнікоў іншых веравызнанняў, з якімі мы павінны будаваць справядлівасць і супакой у свеце. З Новым Годам біскупаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, адданых пастыраў свайго статку.
З Новым Годам вас, браты і сёстры, прысутныя тут; няхай Езус, які быў думкай супакою ў сэрцы Айца, стане сапраўдным супакоем для нашага свету ў абдымках Божай Маці”, — пажадаў біскуп.