Глыбокапаважаныя Святары, Манаскія Асобы, Дарагія Браты і Сёстры!
У гэты святочны дзень праміце мае самыя сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым !
У Надзвычайным Годзе Божай Міласэрнасці, нашыя сэрцы асабліва скіраваны да падзей Бэтлеемскай ночы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду i міласэрнасць. Для нас i дзеля нашага збаўлення Бог прыняў людское цела, каб вызваліць нас з няволі граху, каб мы нанава «ад Бога нарадзіліся» (Ян 1, 13), сталіся братамі і сёстрамі Яго Сына і Яго ўсыноўленымі дзецьмі.
Няхай урачыстасць Божага Нараджэння ажывiць у нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглi жыць у яго бляску i цяпле, маглi асвятляць i саграваць iм iншых. Хай Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, умацуе веру, падтрымае надзею і распаліць полымя любові, а таксама дасць суцяшэнне тым, хто яго патрабуе.
Святочнай радасці ў Пану, Ягонага супакою і ласкі жадаю і на надыходзячы Новы 2016 год. Няхай ён стане паўнатой часу, калі Езус нараджацца ў нас сваёю ласкай, а таксама стане часам нашай плённай дзейнасці на хвалу Богу і для нашага збаўлення.
✠ Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Біскуп Вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці