У бліжэйшыя дні распачнецца пастырская візітацыя парафій горада Магілёва, а таксама некаторых іншых мясцін:
25-27 лютага — катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава г. Магілёў
28 лютага - 1 сакавіка — парафіі Св. Антонія Падуанскага ў г. Магілёве, дзе служаць і будуюць новы касцёл айцы-кларэтыны
4-6 сакавіка — магілёўская парафія Св. Казіміра і св. Ядзвігі, якой апякуюцца айцы-дамінікане
6 сакавіка —парафіяМаці Божай Бялыніцкай у Бялынічах.
Інфармацыя аб расклад візітацыі ў іншых парафіях Магілёўскага дэканату будзе пададзена пазней.