У бліжэйшую пятніцу, 27 чэрвеня 2014 г., будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Адпаведнае рашэнне прыняла адносна ўказання Кангрэгацыі па справах Духавенства Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 57-м пленарным пасяджэнні 17 чэрвеня ў Мінску.
Апошнія драматычныя падзеі ва Украіне з’яўляюцца для нас матывам, каб звярнуцца да вас, браты і сёстры, з заклікам да далейшай гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту ў гэтай краіне. Таму звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за Украіну. Просім святароў, усіх вернікаў і людзей добрай волі, каб гэтая інтэнцыя стала для кожнага прыярытэтнай справай, а асабліва каб яна знайшла месца ў агульнай малітве, якую ўзносім да Усемагутнага Бога падчас святых Імшаў.
Ужо стала невялікай традыцыяй у нашым рэгіёне ў актаве Ўсіх Святых збірацца на малітву за духавенства Магілёўшчыны, якое ўжо адышло да вечнасці. Не стаў выключэннем і гэты год.
“Малітва і навяртанне” – пад такім дэвізам 6 снежняў парафіі св. Антонія ў Магілёве пройдзе спатканне моладзі ў Адвенце. Моладзь будзе вучыцца больш плённа перажываць гэты літургічны перыяд, які ўжо хутка распачнецца, каб больш дасканала падрыхтавацца да паўторнага прыйсця Хрыста і да святаў Божага Нараджэння.
Запрашаем усіх жадаючых!