Падтрымліваючы ўкраінскі народ ў яго змаганні за свабоду і тэрытарыяльную незалежнасць, верым, што наш малітоўны зварот да Бога, для якога няма немагчымых рэчаў, паспрыяе спыненню канфліктнай сітуацыі, прынясе мір і згоду і дапаможа ў будаванні новага ладу ва Украіне.
Сваёй малітвай мы ахопім усіх ахвяр братазабойчага канфлікту, асабліва тых, хто бязвінна загінуў у апошнія дні, – нашых братоў і сясцёр. Будзем маліцца таксама за ахвяр авіякатастрофы на ўсходзе Украіны.
Браты і сёстры, у такой нестабільнай сітуацыі, якая змяняецца з гадзіны на гадзіну, няхай у нашых сем’ях, парафіях, супольнасцях не будзе недахопу ў жэстах духоўнай салідарнасці і еднасці з нашым братнім украінскім народам.
Мінск, 18 ліпеня 2014 г.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Просьба да шаноўных святароў азнаёміць вернікаў з дадзеным паведамленнем у бліжэйшую пасля атрымання нядзелю і заахвоціць да малітвы.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Крыніца: http://catholic.by