У час Велікоднага перыяду кожны хрысціянін закліканы дзяліцца пасхальнай радасцю з іншымі і даваць сведчанне, што прычына радасці - у асабістай сустрэчы з Уваскрослым. Не выключэннем з’яўляюцца і святары нашага рэгіёну, якія паводле невялікай традыцыі ў першыя дні пасля Вялікадня збіраюцца разам у Касцюковічах, каб падзякаваць Богу за атрыманыя ласкі…
Дарагія браты і сёстры! У гэтыя святочныя дні, калі мы праслаўляем Хрыстовае Уваскрасенне — Пасху — скіроўваю сардэчныя віншаванні натхнёнымі і нязменна вялікімі словамі пасхальнай радасці: Хрыстус уваскрос!
Прапануем Вашай увазе фотарэпартажы са Святога Пасхальнага Трыдуума з парафій Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Артыкул па меры магчымасцей будзе абнаўляцца.
24 сакавіка ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма. На святую Імшу з нагоды Дня Святара сабраліся душпастыры Магілёўскай часткі архідыяцэзіі і законныя сёстры, а таксама вернікі Магілёва.