2 кастрычніка, у ХХVII Нядзелю Звычайнага Перыяду, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў шэраг парафій на Магілёўшчыне. Іерарх асабіста пазнаёміўся з жыццём каталіцкіх супольнасцяў у трох райцэнтрах на ўсходзе нашай краіны: у Чэрыкаве, Крычаве і Мсціславе.
1 кастрычніка, у першую суботу месяца, асаблівым чынам прысвечанага малітве Ружанца, у Магілёве прайшоў Шосты Ружанцовы кангрэс, у якім узялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Сёлетні кангрэс, як і папярэднія, быў арганізаваны манаскай супольнасцю айцоў дамініканаў.
Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з нагоды падрыхтоўкі да святкавання 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай
Паводле невялікай традыцыі, у суботу ў межах 20 верасня – гістарычнай даты каранацыі папскімі каронамі Бялыніцкай іконы, адбываецца святкаванне парафіяльнага ў Горацкай супольнасці з прычыны тытулу парафіі. Сёлета такім днём стала 18 верасня. Наведаць Горацкую зямлю і разам праславіць Бога прыехалі святары і вернікі з розных парафій Магілёўшчыны, а таксама…