9 лютага кс. Павел Адамовіч, душпастыр Крычаўскай парафіі, ад імя парафіяльнай супольнасці падрыхтаваў неабходны пакет дакументаў і звярнуўся ў адпаведны аддзел райвыканкама з просьбай аб дазволе на рэканструкцыю будынка, у якім размяшчаецца і ажыццяўляе дзейнасць парафія.
6 лютага ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску з нагоды Дня кансэкраванага жыцця адбылася сустрэча манаскіх асобаў, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У спатканні таксама прынялі ўдзел айцы і кансэкраваныя асобы нашага дэканату.