Прапануем Вашай увазе тэкст паведамленняў Канферэнцыі Біскупаў, якія датычаць распачацця Года манаскага жыцця, а таксама Дня малітвы за тых. Хто дапамагае Касцёлу на Ўсходзе. Просьба да святароў перадаць змест гэтага паведамлення вернікам падчас парафіяльных аб’яваў у нядзелю 30 лістапада 2014 г. і заахвоціць да малітвы ў інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла.
“Малітва і навяртанне” – пад такім дэвізам 6 снежняў парафіі св. Антонія ў Магілёве пройдзе спатканне моладзі ў Адвенце. Моладзь будзе вучыцца больш плённа перажываць гэты літургічны перыяд, які ўжо хутка распачнецца, каб больш дасканала падрыхтавацца да паўторнага прыйсця Хрыста і да святаў Божага Нараджэння. Запрашаем усіх жадаючых!
24 лістапада адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболу сярод святароў, удзел у якіх прыняла і нашая архідыяцэзія, тым больш што ў гэтым годзе турнір праходзіў у г. Маладзечна.
23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у магілёўскай конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўрачыстае прыняцце пяці новых міністрантаў.