Усе яны прайшлі падрыхтоўку да служэння пры алтары і годна здалі іспыты.
Таксама ў гэты дзень адміністратар з правамі пробашча парафіі кс. Юрый Быкаў павіншаваў сясцёр місіянерак Святой Сям’і Веру і Алексу, якія служаць у парафіі, з днём заснавання іх супольнасці ў Магілёве благаслаўлёнай Баляславай Лямант. Акрамя таго, святар павіншаваў з нагоды ўспаміну св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, які адзначаўся напярэдадні, хоры і музычныя калектывы, якіх у парафіі налічваецца чатыры (мужчынскі, жаночы, моладзевы і дзіцячы), пажадаўшы ім Божага благаслаўлення і далейшай дапамогі іх нябеснай апякункі.
Падчас Імшы святар звярнуў увагу на тое, што “асновай палітыкі Езуса з’яўляецца любоў”, гэта значыць, што Сын Божы прыйшоў да кожнага, чакае чалавека і адкрывае яму сваё сэрца і Божае Валадарства.
Яўген Дудкін, паводле www.catholic.by