Адвент – час радаснага чакання на Хрыста, таму моладзь нашага дэканату вырашыла сабрацца разам на супольную сустрэчу, каб больш дасканала падрыхтавацца да паўторнага прыйсця Хрыста і да святаў Божага Нараджэння.
Мінуў ужо год з таго моманту, калі Папа Францішак прызначыў кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З гэтай нагоды прапануем Вам, дарагія наведвальнікі сайта нашага дэканату, некалькі думак іерарха адносна дзейнасці Касцёла ў Беларусі.
2 снежня адбылося чарговае пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага дэканату. У сустрэчы прынялі ўдзел: кс. бп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый і адказны за Касцёл на Магілёўшчыне, кс. Юрый Быкаў, дэкан Магілёўскі, а. Ежы Вежхоўскі CMF, намеснік дэкана, кс. Андрэй Далянскі, а. Віталій Чабатар CMF, а. Раман Шульц OP, кс. Аляксандр Шупенька,…