У межах актавы Ўсіх Святых, 3 лістапада, у дзень малітвы за спачылае духавенства Магілёўшчыны, адбылося і святарскае спатканне душпастыраў дэканату пад кіраўніцтвам дэкана кс. Юрыя Быкава. На сустрэчы прысутнічалі: кс. Юрый Быкаў, дэкан магілёўскі і адміністратар з правамі пробашча парафіі Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў Магілёве, кс. Андрэй…
Ужо стала невялікай традыцыяй у нашым рэгіёне ў актаве Ўсіх Святых збірацца на малітву за духавенства Магілёўшчыны, якое ўжо адышло да вечнасці. Не стаў выключэннем і гэты год.
У ІІ палове кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Антонiя Марыі Клярэта, заснавальніка Супольнасці Місіянераў Кларэтынаў. Шчыра віншуем а. Ежы Вежхоўскага і а. Віталія Чабатара, які прыналежаць менавіта да кларэтынскай сям’і і выконваюць пастырскае служэнне ў парафіі св. Антонія ў Магілёве, з днём нябеснага заступніка!
19 кастрычніка, у магілёўскай парафіі Ўнебаўзацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава вернікі ўшанавалі памяць кардынала Казіміра Свёнтака. Урачыстая Святая Імша з гэтай нагоды распачалася у 11 гадзін. Галоўны цэлебрант кс. Юрый Быкаў заахвоціў да малітвы за Казіміра Свёнтка і праз яго заступніцтва. Скончылася святкаванне канферэнцыяй і прэзентацыяй, якія прадставіла…