Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Пасланне Папы на Вялікі Пост 2014

Оцените материал
(2 голосов)

4 лютага Святы Айцец Францішак скіраваў да нас сваё першае пасланне на Вялікі пост. Прапануем Вам, дарагія чытачы, студыйны тэкст перакладу на беларускую мову, які зрабілі святары нашага дэканату.

PDF- варыянт Паслання

 

Пасланне Святога айца Францішка на Вялікі Пост 2014 г.

 

 

Ён, будучы багаты, збяднеў дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягонай беднасцю (2 Кар 8, 9).

 

Дарагія Браты і Сёстры!

У часе Вялікага Посту хачу падзяліцца з Вамі некалькімі разважаннямі, якія вам могуць дапагчы на дарозе асабістага навяртання і супольнага. Адпраўным пунктам няхай будуць словы св. Паўла: “Вы ведаеце ж ласку Пана нашага Езуса Хрыста, які будучы багаты, збяднеў дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягонай беднасцю”(пар. 2 Кар 8, 9).

Апостал звяртаецца да хрысціян Карынту, заахвочвае іх, каб шчодра дапамаглі вернікам у Ерусаліме, якія знаходзяцца ў патрэбе. Што кажуць нам, сучасным хрысціянам, гэтыя словы св. Паўла? Што азначае для нас сёння заклік да беднасці, да беднага жыцця ў евангелічным разуменні?

 

1.     Ласка Хрыста.

Словы гэтыя кажуць нам перад усім, які ёсць стыль Божага дзеяння. Бог не аб’яўлецца ў выглядзе сусветнай магутнасці і багацця, але слабасці і беднасці: “Ён, будучы багаты, збяднеў дзеля вас…” Хрыстус, спрадвечны Божы Сын, моцай і славай роўны Айцу, стаўся бедны; увайшоў сярод нас, стаўся блізкі кожнаму з нас; стаўся голым (прынізіў Сябе Самога), “збяднеў”, каб стацца падобным ва ўсім да нас (пар. Флп 2, 7; Гбр 4, 15). Божае Уцелаўленне – гэта вялікая таямніца. Але крыніцай усяго гэтага ёсць Божая любоў, якая ёсць ласкай, ахвярнасцю, жаданнем быць блізка і якая не вагаецца прысвяціць і скласці ў дары саму сябе для дабра ўмілаваных стварэнняў. Кахаць – азначае дзяліць ва ўсім лёс таго, каго кахаеш. Любоў робіць падобным, устанаўлівае роўнасць, разбурае муры і змяншае дыстанцыю. Менавіта гэта Бог зрабіў для нас. Бо Езус “чалавечымі рукамі выконваў працу, чалавечым розумам мяркаваў. Чалавечаў воляй дзейнічаў, чалавечым сэрцам кахаў. Народжаны з Марыі Панны стаўся праўдзіва адным з нас, падобны да нас ва ўсім, апрача граху” (Ват Саб. ІІ, Душп. Канст. Gaudiumetspes, 22).

 

Езус стаўся бедным не для беднасці самоў у сабе, але - як піша св. Павел – каб, “каб вы ўзбагаціліся Ягонай беднасцю”. Гэта не гульня слоў і не эфектная рытарычная фігура! Наадварот, гэта сінтэза Божай логікі, логікі любові, логікі Уцелаўлення і Крыжа. Бог на хацеў, каб збаўленне на нас звалілася з неба, быццам міластыня дадзеная нам літасцівым філантропам, які дзеліцца тым, што яму збывае. Не такая любоў Хрыста! Калі Езус акунаецца ў водах Ярдану і прымае хрост з рук Яна Хрысціцеля, робіць гэта не для таго, таму што патрабуе пакуты ці навяртання; робіцьгэта, каб быць сярод людзей патрабуючых навяртання, сярод нас, грэшнікаў, і узяць на свае плечы цяжар нашых грахоў. Такі выбраў шлях, каб суцешыць, збавіць і вызваліць ад нашай бядоты. Застаўляюць задумацца словы Апостала, што мы былі вазвалены не праз багацце Хрыста, але праз Яго беднасць. Бо св. Павел добра ведае “невычэрпнаебагацце Хрыста” (Эф 3,8), “спадкаемцамусяго” (пар. Гбр1, 2).

 

Чым усё ж такі з’яўляецца беднасць, якой Езус нас вызваляе і ўзбагачае? Гэта менавіта тое, якім чынам Езус нас кахае, якім чынам стаецца нашым бліжнім, быццам Добры Самаранін, які схіляецца над паўжывым чалавекам, пакінутым на ўбоччу дарогі (пар. Лк 10, 25нн). Тым, што дае нам сапраўдную вольнасць, сапраўднае збаўленне і сапраўднае шчасце, з’яўляецца Яго любоў спачуваючая, чулая і дапаможная. Хрыстус узбагачае нас сваёй беднасцю праз тое, што становіцца целам, бярэ на сябе нашыя слабасці, нашыя грахі,  даючы нам бязмежную Божую міласэрнасць. Беднасць Хрыста з’яўляецца Яго самым вялікім багаццем: Езус багаты сваім бязмежным даверам  да Бога Айца, сваёй безупыннай верай Айцу, бо заўсёды шукае толькі Яго волі і Яго хвалы. Ён багаты быццам дзіця, якое адчувае, што яго кахаюць і само кахае сваіх бацькоў і ні на хвіліну не суамняваецца ў іх любові і чуласці. Багацце Езуса палягае на тым, што Ён ёсць Сынам. Адзіная ў сваім родзе сувязь з Айцом – гэта навышэйшы прывілей гэтага беднага Месіі. Езус заклікае нас, каб мы узялі на сябе Яго “салодкае ярмо”, азначае, каб мы ўзбагаціліся Яго “багатай беднасцю” або “бедным багаццем”, каб разам з Ім мелі ўдзел у Ягоным сыноўскім і братнім  Духу, сталіся сынамі ў Сыне, братамі ў першародным Браце (пар. Рым 8, 29).

 

Ёсць вядомае выказванне, што адзіны праўдзівы смутак – гэта не быць святым (L. Bloy); маглі б таксама сказаць, што існуе адна праўдзівая галеча: не жыць як сыны Бога і браты Хрыста.

 

2. Нашае сведчанне

 

Мы можам думаць , што такі “шлях” з беднасці быў натуральным для Езуса, а мы, наступнікі, якія ідзем за Ім, можам выратаваць свет, скарыстоўваючы звычайныя чалавечыя сродкі. Гэта не так. У кожным часе і месцы Бог па-ранейшамуратуелюдзей і свет праз Беднасць Хрыста, Якістаецца бедным у сакрамантах, у Слове і ў сваім Касцёле, якіз’яўляецца народам бедным. Багацце Бога не можабыцьвыяўленаепразнашаебагацце, але заўсёды і толькіпраз нашу бядоту, асабістую і супольную, ажыўленую Духам Хрыстовым.

 

Па прыкладзе нашага Настаўніка, мы, хрысціяне, пакліканыя бачыць усе абліччы беднасці, ад якой пакутуюць нашы браты, дакрануцца да яе рукамі, узяцьяе на плечы і памкнуцца злагодзіць яе праз канкрэтныя ўчынкі.

 

Галеча – гэта не тое ж самае, што беднасць; галеча – беднасць без веры ў будучыню, без салідарнасці, без надзеі. Можна ўбачыць тры яе абліччы.  Гэта матэрыяльнаягалеча, галеча маральная і духоўная галеча. Матэрыяльная галеча – тое, што звычайна называюць жабрацтвам, што тычыцца людзей, якія жывуць ва ўмовах,  непрыдатных для чалавечых стварэнняў, пазбаўленыя асноўных правоў і дабротаў першай неабходнасці, – харчавання, вады, гігіены, працы, магчымасці развіцця і культурнага ўдасканальвання. Перад абліччам такой галечы Касцёл спяшаецца са сваёй паслугай, са сваёй місіяй, каб задавальняць патрэбы і загойваць раны, што нявечаць твар чалавецтва. У жабраках і ў апошніх мы бачым аблічча Хрыста; злітваючыся над беднымі і дапамагаючы ім, мы любім Хрыста і служым Яму. Нашыя ўчынкі накіраваныя і на тое, каб у свеце перастала растоптвацца чалавечая годнасць, каб спыніліся дыскрымінацыя і злоўжыванні, якія ў шмат якіх выпадках з’яўляюцца вытокамі галечы. Калі ўлада, раскоша і грошы дасягаюць рангу ідалаў, яны ўздымаюцца над справядлівым размеркаваннем рэсурсаў. Таму неабходна, каб чалавечае сумленне вярнулася на шлях справядлівасці, роўнасці, стрыманасці і падзелу дабротаў.

 

Не менш трывожнай выглядае маральная галеча, якая робіць чалавека паслугачом шкодных звычак і граху. Колькі сем’яў жыве ў прыгнечанасці з-за таго, што некаторыя іх чальцы – часта маладыя – трапілі ў залежнасць ад алкаголю, наркотыкаў, азартных гульняў альбо парнаграфіі! Колькі людзей згубілі сэнс жыцця, пазбавіліся перспектываў на будучыню, страцілі надзею! А колькі людзей патрапілі ў такую галечу праз сацыяльную несправядлівасць, праз адсутнасць працы і пазбаўленне годнасці ўтрымальніка сям’і, праз няроўныя правы на адукацыю і ахову здароўя. Такія праявы маральнай галечы можна слушна назваць перадумовамі для самагубства. Гэтае аблічча галечы вядзе да матэрыяльнага руйнавання, але атаясамліваецца і з духоўнай галечай, дотык якой немінучы, калі мы аддаляемся ад  Бога і адпрэчваем Яго любоў. Мяркуючы, што мы не патрабуем Бога, Які ў Хрысце працягвае  нам руку, што мы самадастатковыя, мы стаем на шлях паразы. Толькі Бог сапраўды ратуе і вызваляе.

 

Евангелле з’яўляецца сапраўдным лекам ад духоўнай галечы: заданнем хрысціяніна з’яўляецца  абвяшчэнне ва ўсіх асяродках вызвольнай навіны пра тое, што ўчыненае зло можа быць прабачанае, што Бог – большы за нашыя грахі і любіць нас бясплатна і заўсёды, што мы былі створаныя для камуніі і для вечнага жыцця. Бог заклікае нас быць радаснымі абвяшчальнікамі Евангелля пра міласэрнасць і надзею! А як добра спажываць радасць ад абвяшчэння добрай весткі, дзяліцца  давераным нам скарбам, каб супакойваць засмучаныя сэрцы і даваць надзею шматлікім братам і сёстрам, якія знаходзяцца ў цемры. Трэба ісці за Езусам, які выходзіў да бедных і грэшнікаў нібы пастыр, што шукае згубленых авечак, выходзіў да іх, споўнены любові. З’яднаўшыся з Ім, мы можам смела ставаць на новыя шляхі евангелізацыі і паляпшэння чалавечай існасці.

 

Дарагія браты і сёстры, няхай у гэты час Вялікага Посту ўвесь Касцёл будзе гатовая несці ў сім, хто жыве ў галечы матэрыяльнай, маральнай і духоўнай, руплівае сведчанне пра вестку Евангелля, сутнасцю якой з’яўляецца любоў міласэрнага Айца, гатовага ў Хрысце прыняць кожнага чалавека. Мы будзем здольныя да гэтага ў той ступені, у якой будзем падобныя да Хрыста, Які прынізіўся, каб узбагачаць нас сваёй беднасцю. Вялікі Пост – гэта час пазбаўлення: добра будзе для нас,калі падумаем – чаго мы можам пазбыцца, каб дапамагчы іншым і ўзбагаціцца іх беднасцю. Не будзем забывацца пра тое, што рэальная беднасць баліць: пазбаўленне будзе бессэнсоўным, калі не будзе мець пакутнага вымярэння. Абуджае мой недавер міласціна, якая не баліць.

 

Няхай Святы Дух, дзякуючы якому мы з’яўляемся “нібыта беднымі, але дабрадайнымі для многіх, як тыя, якія не маюць нічога, але ўсім валодаюць » ( 2 Кар 6:10 ), умацоўвае нас у гэтых пастановах, няхай узмацняе чуласць да чалавечай галечы і пачуццё адказнасці за яе, каб мы ставаліся міласэрнымі і здзяйснялі ўчынкі міласэрнасці. Буду маліцца, каб кожны вернік і кожная касцёльная супольнасць быліздольныя плённа перажыць час Вялікага Посту, я прашу вас таксама аб малітве за мяне. Няхай Хрыстус вам благаславіць, а Маці Божая мае вас у сваёй апецы.

 

Францішак

 

Ватыкан, 26 снежня 2013 г., у дзень свята святога Сцяпана, дыякана і першага пакутніка.

 

 

Прочитано 2365 раз Последнее изменение Суббота, 01 Март 2014 19:15
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).