Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Понедельник, 30 Декабрь 2013 09:09

а. Раман Шульц OP

Автор 
Оцените материал
(2 голосов)

пробашч парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве

Нарадзіўся 10 жніўня 1959 г. у Асечна (Польшча).

У 1974 г. скончыў пачатковую школу і распачаў навучанне ў тэхнічным вучылішчы ў  г. Лешна, пасля працягваў навучанне ў Познані (да 1980г.)

У 1980-1987 – атрымаў музычную адукацыю, скончыўшы Музычную Акадэмію у г. Познань

У 1987г. распачаў духоўную фармацыю ў Ордэне Прапаведнікаў (айцы-дамінікане). У 1988г. распачаў навучанне ў Філасафічна-тэалагічным калегіуме Польскай правінцыі дамініканцаў у г. Кракаў. Вясной 1994 атрымаў на Папскай Тэалагічнай Акадэміі тытул магістра тэалогіі.

21 мая 1994 г. прыняў прэзбітэрскія пасвячэнні.

Першыя гады святарства прайшлі ў парафіі ва Вроцлаве.

У 2000г. стаў пробашчам парафіі ў Карбелёве і працягваў пастырскае служэнне там да 2006г., а пасля з’яўляўся душпастырам у парафіі ў Устроні.

У жніўні 2007г. па запрашэнню Віцебскай дыяцэзіі прыехаў у Беларусь, каб служыць у парафіі св. Барбары ў Віцебску, якой апякуюцца айцы дамінікане.

У 2011г. атрымаў ступень ліцэнцыята з тэалогіі духоўнасці на Папскім Тэалагічным факультэце ва Вроцлаве.

У 2012г. распачаў пастырскае служэнне ў парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі, спачатку як адміністратар парафіі, а пасля ў якасці пробашча.

Прочитано 3617 раз Последнее изменение Среда, 02 Декабрь 2020 18:48
Другие материалы в этой категории: « а. Віталій Чабатар СMF кс. Андрэй Далянскі »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены