5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ксяндза каноніка Уладзіміра Гуляя, да гэтага часу пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Ліда Гродзенскай дыяцэзіі і Біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна, біскупам каад’ютарам гэтай жа Дыяцэзіі.
Біскуп намінат прыме біскупскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Антэ Ёзіча, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, і распачне біскупскае служэнне як біскуп каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі.
Ахінем нашай малітвай шаноўнага біскупа наміната, і няхай шчодрасць Божай ласкі спадарожнічае яму ў падрыхтоўцы да прыняцця і перажывання біскупскага пасвячэння.
Ксёндз Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 года ў Ваўкавыску (Беларусь).
Пасля навучання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (1992–1998), прыняў 26 чэрвеня 1999 г. прэзбітэрскае пасвячэнне з інкардынацыяй у той жа Дыяцэзіі.
Спецыялізаваўся ў дагматычнай тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), атрымаўшы ліцэнцыят у 2000 г., а дактарат у 2011 г.
3 2000 па 2001 год быў вікарыем парафіі святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне, з 2001 па 2003 год — прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, з 2003 года — пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
3 лістапада 2006 г. Біскупскі вікарый душпастырства для Лідскага рэгіёна, а з 2016 г. канонік грэміяльны катэдральнага капітула Гродзенскай дыяцэзіі.
3 верасня 2001 г. таксама выкладаў дагматычную тэалогію ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.