У межах візіту арцыпастыр сустрэўся з духавенствам Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў, з якімі абмеркаваў некаторыя важныя пытанні, звязаныя з належным функцыянавання каталіцкіх супольнасцей ва ўсходняй частцы архідцыяцэзіі. Адбылася таксама сустрэча з галоўным спецыялістам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Магілёўскім аблвыканкаме Уладзімірам Любчанкам.
У нядзелю Добрага Пастыра арцыбіскуп ўзначаліў а 11 гадзіне святую Імшу на распачацце ініцыятывы «Дар сэрца для Касцёла на Магілёўшчыне».