Ксёндз канонік Францішак Рудзь прызначаны біскупскім вікарыем па справах будаўніцтва і рамонту сакральных будынкаў, якія належаць і знаходзяцца ў карыстанні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Кс. Аўгуст Калясінскі прызначаны вікарыем парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (дэканат Мінск-Захад).
Кс. Павел Адамовіч прызначаны вікарыем парафіі св. Юзафа ў Маладзечне (Маладзечанскі дэканат).
а. Язафат (Антоні) Кунцэвіч OFM прызначаны адміністратарам парафій Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах, Перамянення Пана ў Сцешыцах і Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ільі (Вілейскі дэканат).