1 мая, ва ўспамін св. Юзафа Рамесніка, парафіяльная супольнасць Мар’інай Горкі вырашыла наведаць Магілёўшчыну, каб падтрымаць вернікаў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Чавусах.
Акцыя “Дар сэрца для Касцёла на Магілёўшчыне” толькі распачалася, але ўжо ёсць першыя водгукі аб гэтай незвычайнай пастырскай ініцыятыве ў нашай архідыяцэзіі.
25 мая ў суботу ў Гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя падчас святой Імшы а 12-й гадзіне адбудзецца біскупскае пасвячэнне біскупа каад’ютара наміната Уладзіміра Гуляя.
Рашэннем арцыбіскупа Юзафа Станеўскага №11/д/24 ад 27 сакавіка 2024 ў нашай архідыяцэзіі была ўведзеная спецыяльная душпастырская праграма, скіраваная для арганізацыі дапамогі ва ўсходняй частцы Касцёла Мінска-Магілёўскага.