Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Адбылося спатканне духавенства Магілёўскага дэканату.

Оцените материал
(1 Голосовать)

26 снежня святары і законныя сёстры Магілёўскага дэканату сабраліся на духоўную сустрэчу. На гэты раз нас запрасілі да сябе айцы- кларэтыны.

 

 

У спатканні прынялі ўдзел:

 

кс. Павел Шылак, дэкан; а. Ежы Вежхоўскі СMF, а. Гжэгаж Ксёнжэк SchP, а. Віталій Чабатар СMF, кс. Андрэй Далянскі, кс. Аляксандр Шупенька, кс. Андрэй Кеўліч і кс. Павел Беразун, с. Бернардэта MSF, с. Клаўдыяна MSF, с. Генуэфа CSA, с. Алена CSA, а таксама семінарыст Яўгеній Пархімовіч, які знаходзіцца на практыцы ў Касцюковіцкай парафіі.

 

На Святую Імшу ўзначаліў кс. Павел Шылак, дэкан. У гаміліі а. Гжэгаж Ксёнжэк, душпастыр з Чавусаў, падкрэсліў вельмі важнае значэнне Раства Хрыстовага.

 

“Божае Нараджэнне – не казка, і таму мы павінны задаць пытанне: Ці  часам мы, святары, не акцэнтуем пэўнай незразумелай салодкасці, забываючыся аб тым, што нараджэнне Збаўцы прынесла надзею на збаўленнне чалавецтву?” – нагадаў айцец. “Няхай прыклад апекуна сённяшняга дня, св. Стэфана, дасць нам мужнасць у абвяшчэнні Евангелля, а заступніцтва св. Юзафа дапамагае давяраць Богу ў кожную хвіліну жыцця.”

 

Пасля святой Імшы адбылося дзяленне аплаткам і пачастунак, які падрыхтавалі вернікі парафіі.

 

 

А пасля духавенства абмеркавала пастырскаю дзейнасць у дэканаце. Кс. Павел Шылак з кс. Андрэем Кеўлічам прадставілі ідэю апрацавання дэканальнай інтэрнет-старонкі (, якая павінна стаць добрай базай для знаходжання інфармацыі аб Касцёле на Магілёўшчыне, яго мінулым, а таксама сучаснасці.

 

Святары, адказныя за фармацыю Літургічнай Службы алтара, прыпомнілі ўдзельнікам сустрэчы аб тым, што 4 студзеня 2014г. у Магілёўскай катэдры адбудзецца спатканне міністрантаў.

 

Акрамя гэтага, была а. Ежым і а. Гжэгажам было ўзнята пытанне аб магчымасці арганізацыі пешай пілігрымкі ў Будслаўскую святыню летам 2014г. Прысутныя падтрымалі ідэю, і прыйшлі да высновы, што да канца судзеня неабходна сабраць інфармацыю аб асобах, якія жадаюць прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.

 

Узмоцненыя духоўна, мы вяртаемся да сваіх супольнасцей, каб несці святло Божай Праўды тым, хто шукае Бога ў сваім жыцці, разумеючы што такія спатканні сапраўды неабходныя нам, святарам і сёстрам законным, бо як кажуць – адзін у полі не ваяр…

 

Фотарэпартаж 

Прочитано 1958 раз Последнее изменение Четверг, 26 Декабрь 2013 14:50
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).