Дзякуючы гасціннасці айцоў кларэтынаў, якія з’яўляюцца душпастырамі гэтай парафіі, міністранты мелі магчымасць сустрэцца разам, каб у чарговы раз аднавіць свае міністранцкія абяцанні, прыняць удзел у супольнай Эўхарыстыі, а таксама разважанні Крыжовага Шляху.
Дзякуючы ахвярнасці парафіянаў, удзельнікі сустрэчы не засталіся галоднымі і ў фізічным сэнсе – парафія пад пільным вокам айца Юрыя прыгатавала для міністрантаў вельмі шмат такой смачнай ежы!
А пасля пасілку мы таксама мелі магчымасць памерыцца сіламі ў спартыўных гульнях.
Шчыра дзякуем усім, хто прыняў удзел у спатканні, а таксама тым, хто дапамог яго арганізаваць, асабліва айцам кларэтынам.
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/98-ministranty-dekanatu-sabralisya-na-dukho-nae-spatkanne#sigProGalleria7cbc3872b3