25 лютага парафіяне і духоўныя асобы парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве шчыра прывіталі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, які распачаў у парафіі кананічную біскупскую візітацыю.
Згодна з распараджэннем Ардынарыя ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбываецца пастырская візітацыя, якую здзяйсняюць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, і яго дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB. На Магілёўшчыне наведваць паасобныя парафіі ў 2 дэканатах – Магілёўскім і Бабруйскім – будзе бп Аляксандр.
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы,— адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша. Сваімі ўражаннямі дзеліцца душпастыр парафіі НПМ Маці Касцёла ў г. Чавусы а. Гжэгаж Ксёнжэк:
Чуванне моладзі Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў адбудзецца 5 сакавіка ў магілёўскай конкатэдры і распачнецца ў 12.00. Тэмай сёлетняга чування для ўсёй архідыяцэзіі сталі словы са Святога Пісання «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).
5-6 сакавіка ў Магілёве плануецца 24-гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Ініцыятыва такой адарацыі ў Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці належыць Папу Францішку, які ў буле MISERICORDIAE VULTUS выразна зазначае: “у дыяцэзіях належыць садзейнічаць ініцыятыве, якая плануецца на пятніцу і суботу перад IV нядзеляй Вялікага Посту: «24 гадзіны для Пана»”.