18 лютага кс. Віталій Драздоўскі, кіраўнік Магілёўскага дэканату, здзейсніў дзеканскую візітацыю ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай, каб пазнаёміцца з парафіяй, якая з’яўляецца на сённяшні дзень адной з самых маладых на Магілёўшчыне (драўляны касцёл ў Горках быў зачынены свецкімі ўладамі ў 1866г.; аднаўленне парафіяльнай супольнасці распачалося толькі ў 2006г.).
17 лютага адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага рэгіёну – гэтым разам удзельнікі спаткання завіталі ў парафію Божай Міласэрнасці ў г. Асіповічы (Бабруйскі дэканат).