Ад нядаўна знайсці інфармацыю аб Касцёле на Магілёўшчыне ў сеціве стала яшчэ прасцей - у парафіі св. Антонія ў Магілёве у сеціве з’явілася свая старонка інтэрнэт-старонка www.antoni.kasciol.by, якая паўстала з ініцыятывы айцоў-кларэтынаў. Распрацоўкай дызайну старонкі займалася моладзь парафіі св. Антонія.
6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, дапаможны біскуп Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі наведаў парафію св. Ганны ў Глуску(Бабруйскі дэканат).
30 снежня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Сустрэчу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з дапаможнымі біскупамі Юрыем і Аляксандрам.