Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

У Мінску адзначылі Дзень кансэкраванага жыцця 2024

Оцените материал
(0 голосов)

6 лютага ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску з нагоды Дня кансэкраванага жыцця адбылася сустрэча манаскіх асобаў, якія нясуць служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У спатканні таксама прынялі ўдзел айцы і кансэкраваныя асобы нашага дэканату.

На пачатку сустрэчы ўсіх сабраных у святыні законнікаў і законніц прывітаў айцец Павел Раманчук OFMConv з Івянца, адказны за кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Вітаючы іерархаў, манах падкрэсліў, што прысутны на сустрэчы арцыбіскуп «нас злучае і як добры пастыр заносіць нашыя інтэнцыі перад аблічча Бога, каб мы годна, добра выконвалі нашую манаскую харызму».

Сястра Марцэліна Мігач ISSM зрабіла прэзентацыю гісторыі кансэкраванага жыцця ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у якой распавяла, як на тэрыторыі сучаснай архідыяцэзіі з’явіліся першыя манаскія супольнасці, як яны развіваліся, чым займаліся, з якімі цяжкасцямі сутыкаліся ў віры бурлівых гістарычных падзей, якія не раз пагражалі поўным знішчэннем плёну місіі кансэкраваных асоб на нашай зямлі.

Пасля старшыня Каардынацыйнай групы вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі ксёндз Анджэй Юхневіч ОМІ прамовіў духоўную канферэнцыю, у якой засяродзіўся на падрыхтоўцы да Юбілею 2025 года, адзначыўшы, што для кансэкраваных асоб гэтая падрыхтоўка на працягу бягучага года павінна стаць «сімфоніяй малітвы».

Апоўдні распачалася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая суправаджалася невялікім разважаннем над сутнасцю кансэкраванага жыцця паводле евангельскіх парад чыстасці, убоства і паслухмянасці.

Кульмінацыяй сустрэчы стала святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Станеўскі. Яна распачалася з традыцыйнага благаслаўлення грамнічных свечак і працэсіі. Вітаючы сабраных у галоўнай каталіцкай святыні сталіцы законнікаў і законніц, арцыпастыр за Папам Франіцшкам параўнаў іх з кветкамі, якія не толькі радуюць вока, але таксама прыносяць добры плод.

Гамілію падчас Эўхарыстыі прамовіў біскуп Аляксандр Яшэўскі. Ён узгадаў евангельскую гісторыю пра багатага юнака, якому Езус параіў прадаць усё, што ён меў, і ісці за Ім. «Гэтая евангельская гісторыя распавядае пра духоўнае пакліканне чалавека», — зазначыў іерарх, падкрэсліўшы, што толькі Бог можа паказаць шлях да дасягненнея найбольшага дабра, але чалавек, падобна да багатага юнака, не заўсёды гатовы прыняць Божую волю.

Пасля гаміліі прысутныя на Імшы кансэкраваныя асобы, трымаючы ў руках запаленыя грамнічныя свечкі, аднавілі свае манаскія абяцанні.

На заканчэнне цэлебрацыі біскуп Касабуцкі ад імя ўсёй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі павіншаваў кансэкраваных асоб з іх святам, а таксама выказаў падзяку за іх ахвярнае служэнне, адзначыўшы, што манаскія супольнасці адыгралі велізарную ролю ў адраджэнні Касцёла на нашай зямлі.

Словы прывітання сабраным у Мінску кансэкраваным асобам перадаў праз арцыбіскупа Юзафа Станеўскага Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч.

 

 

 

Прочитано 150 раз Последнее изменение Суббота, 10 Февраль 2024 10:08
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).