Нарадзіўся на Гродзеншчыне 8 лістапада 1986г у каталіцка-праваслаўнай сям’ і. Сакрамант Хросту і Канфірмацыі прыняў 8 студзеня 1987г. у праваслаўным храме Нараджэння Багародзіцы ў в. Гудзевічы. У 2000г. перайшоў на каталіцкае вервызнанне.
У 2004г. склаў дакументы ў Вышэйшую Духоўную семінарыю ў Гродне. Ад 2007г. працягваў духоўную фармацыю ў Вышэйшай Духоўнай семінарыі “Hosianum” у г. Ольштыне (Польшча), якую паспяхова скончыў у 2010г. пасведчанні дыяканату атрымаў 13 чэрвеня 2009г. Пасля заканчэння семінарыі дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага скіраваны на дыяканскую паслугу ў парафію св. Сымона і св. Алены ў г. Мінску.
11 чэрвеня 2011г. атрымаў пасвячэнне прэзбітэрату і дэкрэтам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча скіраваны ў парафію Ўзвышэння Святога Крыжа ў г. Вілейка ў якасці вікарыя.
У 2013г. з 24 чэрвеня па 24 верасня знаходзіўся ў Італіі ў г. Верона, дзе вывучаў італьянскую мову і рыхтаваўся да вывучэння пастаральнага багаслоўя ў Facolta Teologica del Triveneto (Padova).
27 верасня 2013г. паводле дэкрэту №38/д/13 Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі. Праз некалькі год пасля быў прызначаны пробашчам гэтай жа парафіі.
Удзельнічаў у літургічным семінары Ars Celebrandi, мэтай якога з’яўляецца паглыбленне ведаў пра традыцыйную рымскую літургіяю і спеў Касцёла.
З 18.04.2019 уваходзіць у склад Святарскай рады Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
З ініцыятывы біскупа Аляксандра Яшэўскага пры падтрымцы арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча з 2019г. з’яўляецца адказным за арганізацыю цэлебрацыі святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.
У 2020г. распачаў завочнае навучанне ў галіне пастаральнага багаслоўя ва ўніверсітэце UKSW у Варшаве.