Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Среда, 07 Февраль 2024 02:50

кс. Яўген Баланёў

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Вікарый парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве

 

Ксёндз Яўген Баланёў нарадзіўся 7 лістапада 1972 г. у г. Вялікі Камень (Прымоскі край, Расія). Пасля заканчэння школы і судабудаўнічага тэхнікума распачаў працоўную дзейнасць, адкрыўшы сваю кампанію. Малады бізнесмен у 22 гады атрымаў дар веры і прыйшоў у Каталіцкі Касцёл. Прайшоўшы адпаведную катэхізацыю, пасля шасцімесячнага катэхуменату ў Пасхальную ноч у каталіцкім касцёле ва Уладзівастоку прыняў сакрамэнты хрысціянскай ініцыяцыі: хрост, канфірмацыю і св. Камунію. На працягу трох гадоў аддана дапамагаў святарам у служэнні католікам на Далёкім Усходзе ад Благавешчанска да Находкі (1600 км). Шукаючы волі Бога, паступіў у духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу, якую праз нейкі час пакінуў. Аднак, канчаткова ўсвядоміўшы сваё пакліканне да святарства, працягнуў шлях фармацыі ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, якую паспяхова скончыў. 29 лістапада 2017 г. прыняў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату і быў інкардынаваны ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію.

 

Пасля прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння працаваў вікарыем у парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.


29 снежня 2023г рашэннем арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага быў скіраваны да служэння на пасадзе вікарыя ў парафію Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве. 10 студзеня 2024г. распачаў пастырскае служэнне на Магілёўшчыне.

Прочитано 109 раз Последнее изменение Среда, 07 Февраль 2024 03:17
Другие материалы в этой категории: « Кс. Павел Сідарэнка

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены