у 30-х гадах ХІХ ст. у Канічах знаходзілася капліца, пабудаваная Кардулай Цеханавецкай.
Узведзены мураваны касцёл у 1900 - 1910 гг. над магільнымі склепамі Цеханавецкіх. Ён быў упрыгожаны іканастасамі і роспісамі, меў арган, які быў выраблены ў Германіі. Лаўкі для сядзення былі зроблены з моранага дубу. На вакнах - каляровыя вітражы. Святыня была філіяльнай, на дадзены момант невядома, які тытул яна мела.
Падчас ІІ сусветнай вайны ў храм патрапіў снарад. Iнтэр’ер і арган былі вывезены ў Нямеччыну ў гады акупацыі.
У паслеваенны час касцёл чакала яшчэ адна моцная атака – яго сцены спрабавалі разарваць трактарамі на будаўнічыя матэрыялы. Але намеры здзейсніліся толькі часткова – абваліліся толькі дзве калоны ля ўваходу.
Касцёл перажыў шмат… Але і сёння вакол тэрыторыя загубленай святыні прыбіраецца дзякуючы старанням кс. Андрэя Далянскага і касцюковіцкіх вернікаў… І гэта дае надзею…
Фота паводле: http://www.radzima.org
https://mohylev-katolik.by/index.php/gistoryya/item/111-josts-na-magiljo-shchyne-kastsjol-bez-imya#sigProGalleria4c20c7036d
Літаратура:
КАНИЧИ - костел, названия которого не помнят..., у: http://tomkad.livejournal.com/49377.html?thread=305377
Край у складзе Расійскай імперыі (канец 18 ст. - 1917 г.), у: http://library.mogilev.by/kray/kostukovichi/95.html
Вёска на палове тысячагоддзя, у: http://zviazda.by/globus/vyoska-na-palove-tysyachagoddzya
Культавае дойлідства, у: http://library.mogilev.by/kray/Culture/r8p5.html
НПД: Касьцюковіцкі раён. Канічы (5.06.3), у: http://www.youtube.com/watch?v=myyUxT03s7M
Канічы. Касцёл, у: http://www.radzima.org/be/object/2614.html.