Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Вторник, 25 Ноябрь 2014 15:54

Лёс касцёла св. Казіміра ў Магілёве.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Ёсць у Магілёве будынак, па ўзросце з якім не параўнаецца аніводная пабудова. Гэта касцёл Святога Казіміра, альбо Фарны касцёл, рэшты якога сёння належаць Белтэлекаму, што выкарыстоўвае іх у якасці падсобнай пабудовы.

1604 –пабудова святыні па ініцыятыве Сігізмунда ІІІ (самы стары мураваны будынак у Магілёве. Варта зазначыць, што ёсць меркаванне, што першая каталіцкая святыня ў Магілёве з’явілася ўжо ў 50-60 гадах 16 ст., яна была драўлянай.

Ад пачатку касцёл не вызначаўся архітэктурнай мудрагелістасцю, аднак усё ж уражваў сваёй дасканаласцю. Мураваны 1-нававы прамавугольны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі, 5-граннай алтарнай апсідай і 2-вежавым фасадам.

1669 – парафія прыналежыць на аршанскага дэканату.

1672-1673 – душпастырам быў кс. Ян Здановіч

1673 – паслугу вікарыя выконваюць місіянеры-езуіты (да1682 г.).

1673-1674 – пробашчам парафіі з’яўляўся кс. Ігнацый Здановіч

Напрыканцы 17 стагодздзя касцёл перастаў задавальняць парафіянаў па памерах. Вырашана было будаваць новы храм. Аднак чарговая вайна з Масковіяй дазволіла толькі ў 1738 годзе закласці касьцёл кармэлітаў. Амаль 3-тысячная каталіцкая грамада будзе аддаваць яму перавагу па прыгажосці, памерах і зручнасьцях. З цягам часу Фарны касцёл навогул займее акрэсленне "мужыцкі", тады як новы будзе звацца "панскім".

1744 – парафія прыналежыць да аршанскага дэканату. Да парафіі прыналежаць м.інш. такія мясцовасці, як Хацятаў, Хацьковічы, Пячэрск, Пашкаў, Палуйкавічы іінш.

1773 – парафія налічвае2345 каталікоў. Улада Расійскай імперыі надае святыні тытул катэдры.

12.05.1774 – Папа Клеменс  XIVпацвярджае для б-па Сестранцэвіча юрысдыкцыю над каталікамі ў Расійскай Імперыі.

1775-1798 – пробашчам парафіі з’яўляўся кс. Кіпрыян Адынец

1782 – Кацярына ІІ вызначае Магілёў сядзібай арцыбіскупа.

1783 - (26.01) – бп Сестранцэвіч прызнаны арцыбіскупам праз касцёльную ўладу.

1809 – пробашч парафіі – кс. Караль Гедымін

1810 –Фарны касцёл быў перабудаваны. У архітэктуру ўнеслі элементы класіцызму. Да ўсходніх і заходніх фасадаў былі дабудаваныя класічныя порцікі. Суцэльны аб'ём храму завершыўся купалам на нізкім барабане. Гукавае аздабленне дапоўнілася 7-галосным арганам на адмысловай пляцоўцы, якую ўтрымлівалі 4 драўляныя слупы. Тры алтары ўпрыгожваліся драўлянымі скульптурамі.

1829-1830 – вікарым парафіі значыўся кс. Людвіг Брынк

1840-1841 – парафіяй апекаваўся кс. Антоні Бутрым.

1841 – да парафіі адносяцца наступныя мясцовасці: Магілёў, Шклоў, Тросна, Рыжкоўка, Замосе, Фашчаўка, Ухлы, Кардзеева.

1849 – парафіія дэканальная, капліца Магілёў (могілкі)

1851-1852 – у парафіі выконваюць пастырскае служэнне кс. Станіслаў Белы, а. Яцэк Арцішэўскі  OFM, кс. Юзаф Аўсяны

1852 – парафія прыналежыць да магілёўскага дэканату. Да яе прыналежаць капліца на могілках, Марыявіткі і касцёл бернардынаў (як асобная парафія)

1863 – забіццё кс. Бенедыкта Бугема за ўдзел у паўстанні.

1868-1869 – у парафіі служаць кс. Юльян Васілкоўскі, кс. Мацей Расінскі (як вікарый), кс. Феліцыян Каханоўскі, кс. Аляксандр Місевіч.

1873-1912 – парафіяй апекаваўся кс. Мацей Расінскі. У час яго служэння ў якасці адміністратара парафіі адбываюцца спробы адабрання святыні праваслаўнымі – мясцовы архіерэй скіроўвае просьбу з гэтай мэтай да губернатара, але кс. Расінскаму ўдалося пераканаць уладу адмовіцца ад свайго намеру.

1907 – парафія прыналежыць да Магілёўска-Горацкага дэканату, налічвае 2283 каталікоў.

1908-1910 – у парафіі працуе таксама кс. Ян Тройна, які пасля ў 1912-1913 гг. будзе адміністратарам парафіі.

1919-1922 – пастырскае служэнне ў парафіі выконваў кс. Леанард Гашыцкі

1922 – пробашчам парафіі з’яўляўся кс. Яўгеній Крулікоўскі

1923 – vacat

1931 – парафія налічвала 3000 каталікоў.

Паводле некаторых звестак, у савецкі час будынак святыні быў перабудаваны пад пошту.

На сённяшні дзень касцёл захаваўся часткова. Рэшткі храму можна пабачыць сёння на вуліцы Болдзіна, 3 (у двары крамы "Белсаюздруку" за вялікімі чорнымі кратамі насупраць кавярні "Мадэрн") — такая невялікая ружовая будыніна з калюмнамі. Зараз тут складзкое памяшканне абласнога аддзялення сувязі.

 

Літаратура:

Магілёў | Касцёл Святога Казіміра (Фарны) – Каментарыі, у: http://www.radzima.org/be/object_comm/2708.html

Nasze kościoły. Opis wszystkich kościołów i parafij znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych. Tom I. Archidjecezja Mohylowska. Ułożyli i wydali ks. D. Bącykowski i ks. J. Źyskar. Warszawa-Peterburg. 1913, с. 42-45

Касьцёл Сьвятога Казімера (Магілёў), у: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Касьцёл_Сьвятога_Казімера_(Магілёў)

КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА Ў МАГІЛЁВЕ - ЖАМЧУЖЫНА, СХАВАНАЯ АД ЛЮДСКОГА ВОКА, у: http://gazetanm.eu/content/kascyol-svyatoga-kazimira-u-magilyove-zhamchuzhyna-shavanaya-ad-lyudskoga-voka

Культавае дойлідства., у: http://library.mogilev.by/kray/Culture/r15p4.html

Прочитано 2945 раз Последнее изменение Вторник, 25 Ноябрь 2014 15:58

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены