Будучы святы нарадзіўся ў 1807г. Антоні з самага дзяцінства хацеў аддаць сябе служэнню Богу. Такім чынам, ён паступіў у дыяцэзіяльную семінарыю (1829 г.), пасля завяршэння быў пасвечаны ў святары (1835 г.). На працягу некалькіх гадоў ён быў пробашчам. Ён адчуваў, аднак, што ў яго іншае пакліканне - адданасць місіянерскай працы. Таму з дазволу біскупа адправіўся ў Рым, каб запрапанаваць сваё святарскае служэнне Кангрэгацыі па распаўсюджванні веры ў місіях сярод няверных (1838 г.). У Рыме ён уступіў у ордэн езуітаў, дзе б мог выконваць свае місійныя прагненні. Цяжкая хвароба прымусіла яго пакінуць навіцыят, і ён вярнуўся дамоў. Антоні Марыя Кларэт заснаваў ў 1849 годзе Супольнасць Місіянераў Беззаганнага Сэрца Марыі, якіх проста называюць клярэтынамі.
Святая Сталіца, пачуўшы пра плён апостальскай працы Антонія, прызначыла яго ў 1850г. арцыбіскупам Сант'яга-дэ-Куба. Гэтая дыяцэзія не мела пастыра на працягу 14 гадоў. Біскуп Антоні загадаў правесці ва ўсіх парафіях місіі. Ён аднавіў дысцыпліну сярод духавенства, зрэфармаваў семінарыю, асабіста ўзначальваў місіі па меншай меры ў 150 мясцовасцях, заснаваў 53 новыя парафіі і прамовіў каля 11000 гамілій. Дзякуючы яго місіянерскай працы каля 300 000 кубінцаў былі бежмаваныя і больш за 9000 пар, якія жылі без шлюбу, прынялі сакрамэнт сужэнства.
Такая руплівая праца перашкаджала мясцовым лібералам і масонам. Чатыры разы яны спрабавалі здзейсніць замах на яго жыццё. Ворагі распачалі такую гвалтоўную кампанію супраць Антонія, што іспанскі ўрад у выніку паўсталай сітуацыі звольніў яго з Кубы (1857 г.).
Антоні вярнуўся ў Іспанію, дзе заставаўся пры двары каралевы Ізабэллы ІІ. Разам з каралевай ён ездзіў па краіне, прапаведваў і засноўваў розныя хрысціянскія братэрствы. Калі ў 1868 годзе ўспыхнула рэвалюцыя ў Іспаніі, Антоні разам з каралевай адправіліся ў Францыю. У 1870 годзе ён удзельнічаў у Першым Ватыканскім Саборы ў Рыме. Пасля ён быў вымушаны пакінуць Рым па прычыне хваробы. Антоні Марыя Кларэт адправіўся ў Францыю, дзе былі яго духоўныя сыны – айцы клярэтыны. Як толькі ён адчуў сябе лепш, ён вырашыў вярнуцца ў Рым, але памёр па дарозе 24 кастрычніка 1870 года.
Шчыра віншуем а. Ежы Вежхоўскага і а. Віталія Чабатара, душпастыраў парафіі св. Антонія ў Магілёве. Няхай заступнітва заснавальніка Манаскай Супольнасці Місіянераў Сыноў Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Дзевы Марыі даможа як мага лепш рэалізаваць пакліканне быць місіянерам у самых складаных умовах.