“Магілёўшчына для мяне – зямля новая, таму першыя крокі, якія я павінен буду зрабіць як біскуп, які адказвае за гэтую тэрыторыю, - гэта пазнаёміцца. Пазнаёміцца з кожнай каталіцкай парафіяй, пазнаёміцца з кожным святаром, пазнаёміцца з вернікамі – вось будуць мае першыя крокі – распазнанне тэрыторыі і знаёмства з тымі людзьмі, для якіх я буду служыць як біскуп.” – сказаў біскуп.