Гамілію падчас святой Імшы, галоўным цэлебрансам якой быў а. Юрый, прамовіў кс. Андрэй Далянскі з Касцюковіч. Святар нагадаў, што пастырскае служэнне на Магілёўшчыне патрабуе асаблівай далікатнасці, таму вельмі важнай для кожнага святара з’яўляецца малітоўная падрымка вернікаў. Таксама кс. Андрэй падзякаваў ад імя ўсяго дэканату і а. Юрыю, і а. Віталію за шматгадовае плённае служэнне Богу і людзям ў нашым рэгіёне.
На заканчэнне Эўхарыстыі са словамі віншавання да вялебных айцоў звярнуліся вернікі як парафіі св. Антонія, так і іншых магілёўскіх парафій.
А пасля святой Імшы сумеснае святкаванне працягнулася на тэрыторыі, на якой узносіцца новая святыня – са спевам, а таксама смачнымі каўбаскамі.
Фотаздымкі: Гэлена Латушкіна
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/216-padvojnae-svyata-adbylosya-parafii-sv-antoniya#sigProGalleriad878cba0cb