Каардынатарамі пралайф акцыі «Ад акіяна да акіяна» даслана беларускаму пралайф-руху «Паўсюдная дэкларацыя аб абароне цывілізацыі жыцця», прымеркаваная да нядзелі Божай Міласэрнасці, Юбілейнага Года Міласэрнасці і Дня святасці жыцця.
Маніфест, перададзены з санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Тэнанга-дэль-Айрэ ў Мексіцы, заклікае ўсіх неабыякавых людзей далучыцца да абароны ненароджаных дзяцей і «цывілізацыі жыцця і любові».
Праект «Ад акіяна да акіяна» — гэта своеасаблівы адказ на выклікі сучаснага грамадства, такія, як аборты, разводы, знішчальныя мадэлі дашлюбных паводзін і г.д.
ПАЎСЮДНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ АБ АБАРОНЕ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ ЖЫЦЦЯ.
У НЯДЗЕЛЮ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ - МЕКСІКА 2016
З Санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Тенанга-дэль-Айрэ ў Мексіцы ў нядзелю Божай Міласэрнасці, у Юбілейны Год міласэрнасці і Дзень святасці жыцця, злучаны з урачыстасцю Звеставання.
Мы, абаронцы жыцця, аб’яднаныя ў Міжнароднай кааліцыі «Ад акіяна да акіяна», якая вядзе гістарычнае паломніцтва Маці Божай Чанстахоўскай праз свет ў абарону жыцця,
Слухаючы вялікі заклік Марыі, Маці Хрыста, каб абараніць цывілізацыю жыцця і любові ў сучасным свеце;
Стоячыў прысутнасці Божай Маці перад яе жывым абразом у Гвадэлупе на гары Тэпеяк ў Мексіцы, а таксама перад пілігрымуючым праз свет абразом Чэнстахоўскім, якую суправаджае абраз Езуса Міласэрнага;
Спадзяючыся, што як Марыя, вялікая заступніца абароны жыцця, якая аб’явілася ў Мексіцы, каб вырваць загубленых людзей ад кайданоў цывілізацыі смерці, так і сёння Яна абароніць цывілізацыю жыцця і любові, якая знаходзіцца пад пагрозай;
Дзякуючыза прысутнасць Марыі, якая ў абразе Чэнстахоўскім правандравала ўжо 165 тысячаў кіламетраў праз 27 краін і тры кантыненты, прабуджаючы сумленне людзей і паказваючы адзіны шлях для выратавання сучаснага свету;
Мы заклікаем усіх людзей добрай волі, каб услухаліся ў заклік Божай Маці і з вялікай любоўю і адданасцю ўключыліся ў абарону цывілізацыі жыцця і любові, якая сёння знаходзіцца пад вялікай пагрозай ва ўсім свеце.
З табой, Марыя, мы абаронім нашыя сем’і, нашых дзяцей і нашу веру, Касцёл Хрыстовы, супакой ва ўсім свеце і нашу будучыню!
Найсвяцейшая Маці, Марыя!
Дзякуем Табе за вялікую пілігрымку ў абразе Чэнстахоўскім праз свет ў абарону цывілізацыі жыцця і любові. З 2012 года Ты правандравала ўжо 165 тысячаў кіламетраў праз 27 краін на трох кантынентах, нібыта чатыры разы вакол свету. Ты шчодра раздаеш ласкі і жыватворчую любоў. Ты паказваеш свету, што вера ў сэрцах людзей усё яшчэ жывая!
Сёння Мексіка перажывае Таямніцу Твайго Наведання. Мы прыносім Цябе да нашых дамоў, сем’яў і санктуарыяў, а Ты робіш нас сапраўднымі абаронцамі жыцця. Не бойцеся! –заклікаў св. Ян Павел II– Duc in Altum «Адплыві на глыбіню!»
Плыць праз штармавыя воды і бурныя плыні цяжка. Мы ўдзячныя, што Ты, нашая Маці, Марыя, заўсёды стаіш побач з намі. Ты для нас прамяністая Ранішняя Зорка і годны Правадыр.
На гары Tэпеяк ў Гвадэлупе Ты сказала святому Хуану Дыега: Не бойся (...) Ці ж тут не Я, твая Маці? Ціж ты не знаходзішся пад Маім покрывам? Ці ж не я – крыніца тваёй радасці? (...)
Мы таксама маем абяцанне Твайго Сына: Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку (Мц 28,20).
Нягледзячы на вялікую трывогу, боль і гора навокал нас, Ты вучыш нас жыць у любячых сем’ях, на ўзор Святой Сям’і з Назарэта. Умацуй нашую веру, давер і паяднанне са сваім Божым Сынам, чыя міласэрнасць усім нам так патрэбна.
Маці Міласэрнасці, дадай нам сілаў. Сённяшні свет патрабуе сведкаў святасці і непарушнасці жыцця кожнага чалавека, асабліва найбольш безабаронных і нявінных дзяцей ва ўлонні маці. У час глабальнага нападу на сапраўдную прыроду сям’і мы абавязаныя актыўна паказваць цуд сакрамэнту сужэнства, якое становіцца калыскай жыцця і падмуркам Хатняга Касцёла.
З табой, Марыя, мы можам супрацьстаяць адчаю і цывілізацыі смерці, якія прыносіць на свет твой супраціўнік. Утрымай нас, каб мы паглыбіліся ў малітву Ружанца. Прасі разам з намі аб ласцы Божай Міласэрнасці, кааб мы з вялікай радасцю і верай усклікалі: «Езу, давяраю Табе!»І вымаўлялі словы Вяночка да Божай Міласэрнасці: «Дзеля Яго балеснай мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету!»
Дзякуем Табе, Маці!