Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Роздум з нагоды Дня роднай мовы: “Беражыце і шануйце сваю спадчыну”

Оцените материал
(0 голосов)

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы,— адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша.

Сваімі ўражаннямі дзеліцца душпастыр парафіі НПМ Маці Касцёла ў г. Чавусы а. Гжэгаж Ксёнжэк:

“У Каталіцкай Царкве ёсць патрабаванне: святар павінен весці богаслужэнне намове таго народа, на тэрыторыі якога знаходзіцца прыход. Таму пасля скіравання мяне на служэнне ў Беларусь вывучэнне бсларускай мовы было для мяне абавязковым; рускую да таго часу я ўжо ведаў. Давялося браць урокі вашай роднай мовы, знаёміцца са здабыткамі культуры, літаратурай і гісторыяй Беларусі. Мяне, як іншаземца, уразіла багацце і мілагучнасць беларускай мовы, лічу яе адной з самых прыгожых сярод славянскіх моў. Яна вельмі блізкая да польскай, да такой ступені, што калі паляк размаўляе на сваёй роднай мове, а беларус на сваёй, мы разумеем адзін аднаго без перакладчыка.

 

 

Яшчэ адно моцнае ўражанне было звязана са знаёмствам з асобай і дзейнасцю Францыска Скарыны. Гэта сапраўды выдатны чалавек. Ён пераклад на беларускую мову і надрукаваў кнігі Бібліі, зрабіў магчымым несці Божае Слова да вялікай колькасці людзей менавіта на роднай мове.

Многія знакамітыя дзеячы культуры пісалі творы і па-польску, і па-беларуску. Адам Міцкевіч, Эліза Ажэшка, Уладзіслаў Сыракомля зрабілі вялікі ўнёсак ў культуру абодвух народаў. Калі бываю ў Мінску, абавязкова наведваю спектаклі тэатра імя Янкі Купалы. Запомнілася “Пінская шляхта” Дуніна-Марцінкевіча. Выдатны твор. Я лічу, што беларуская мова і культура – гэта ваш гонар і багацейшая спадчына.

 

Але за той час, што я жыву ў Беларусі, таксама паспеў заўважыць, што мала людзей, напрыклад, у Чавусах, у паўсядзённым жыцці размаўляюць менавіта на сваёй роднай мове. У той жа час у Мінску або ў Гродне вельмі часта можна пачуць прыгожую беларускую гаворку. У чым тут справа, цяжка сказаць, але, калі ўспомніць гісторыю, тыя народы, якія адмаўляліся ад свайго нацыянальнага духоўнага багацця, не мелі будучыні і сыходзілі ў небыццё. Беражыце і шануйце сваю спадчыну.”

 

Крыніца: “Іскра” № 13(10047) ад 20 лютага 2016г., с. 5.

 

Прочитано 1562 раз Последнее изменение Суббота, 20 Февраль 2016 21:30
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).