Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Cустрэча супольнасці “Хатняга Касцёла” у Будславе

Оцените материал
(0 голосов)

30-га красавіка ў Будславе адбылася сустрэча супольнасці "Хатняга Касцёла" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У сустрэча прыняла ўдзел і супольнасць Хатняга Касцёла парафіі св. Антонія г. Магілёва, а таксама сем'і з Маладзечна і Мінска.

Было шмат малітвы перад цудатворчым абразом Маці Божай: гэта і ружанец, і вяночак да Божай Міласэрнасці, і перад усім св. Імша, якую узначаліў кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака OFM. Была таксама вельмі цікавая прэзентацыя пра анёлаў падрыхтаваная с. Ядвігай з Баранавіч. Сем'і таксама падсілкаваліся як адна вялікая сям'я. На заканчэнне сустрчы згодна з традыцыяй мужчыны праспявалі песню «Як гэта хораша й мiла жыць у любовi братняй!».

 

Супольнасць "Хатні Касцёл" - гэта супольнасць, якая прыналежыць руху "Святло - Жыццё" заснаванаму кс. Францішкам Блахніцкім у Польшчы ў 50-я гады ХХ ст. Супольнасць дапамагае сужанкам чэрпаць ласкі і моц, якія дае Сакрамэнт Сужанства, вучыць імі жыць праз усё жыццё. Хатні Касцёл аб'ядноўвае некалькі сем'яў у так званае кола, у якім члены дапагаюць адно аднаму крочыць шляхам веры да святасці.

 

Крыніца: www.antoni.kasciol.by

 

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 1374 раз Последнее изменение Вторник, 10 Май 2016 06:00
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).