Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Імша Хрызма адбудзецца ў Мінску і Магілёве.

Оцените материал
(1 Голосовать)

У Вялікі чацвер заканчваецца перыяд Вялікага посту і распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум.  Раніцай Вялікага чацвярга ў катэдральных касцёлах цэлебруецца св. Імша Хрызма.

Яе ў саслужэнні цэлебруюць біскупы і прэзбітэры дыяцэзіі. Святары абнаўляюць абяцанні, якія давалі пры пасвячэнні.Таксама падчас Імшы Хрызма благаслаўляюцца алей хворых, які ўжываецца ў сакрамэнце хворых, а таксама алей катэхуменаў, якім намашчаюцца тыя, хто рыхтуецца да хросту. Хрызма выкарыстоўваецца ў сакрамэнтах хросту і канфірмацыі на знак далучэння таго, хто прымае гэтыя сакрамэнты, да народа Божага, які з’яўляецца «каралеўскім святарствам» (1 П 2, 9), а таксама пры пасвячэнні біскупа і святароў на знак іх святарскай годнасці ў іерархіі Касцёла.

 

Святая Імша Хрызма ў Мінску распачнецца ў архікатэдральным касцёле Імя НПМ з удзелам духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Аднак па прычыне аб’ектыўных цяжкасцей, улічваючы адлегласці, на якіх знаходзяцца самыя ўсходнія парафіі архідыяцэзіі, Святая Імша Хрызма а 11.00 адбудзецца таксама ў касцёле Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве, з удзелам духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў.

Прочитано 1193 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).