З 1997 года 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІяк Дзень кансэкраванага жыцця, прысвечаны малітве за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах. У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за гэтых асоб.
“Кансэкраваныя асобы з’яўляюцца прыкметай Бога ў розных сферах жыцця, з’яўляюцца закваскай развіцця больш справядлівага і братняга свету, прароцтвам дзялення з самымі малымі і беднымі. Так разуметае і пражыванае кансэкраванае жыццё праяўляецца такім, якім яно ёсць на самой справе: яно – дар ад Бога! Божы дар для Касцёла, дар Бога для свайго народа! Кожная кансэкраваная асоба з’яўляецца дарам для нас – Божага народа – на шляху. Гэта прысутнасць вельмі патрэбная; яна ўмацоўвае і абнаўляе справу абвяшчэння Евангелля, хрысціянскага выхавання, міласэрнасці да найбольш патрабуючых, кантэмпляцыйнай малітвы, справу чалавечай і духоўнай фармацыі маладых людзей і сем’яў, намаганні для справядлівасці і міру ў чалавечай сям’і.” (Папа Францішак)
Шчыра віншуем усіх кансэкраваных асоб, якія служаць Богу і людзям на Магілёўскай зямлі!
Малітва за кансэкраваных асобаў
Божа, Ты натхняеш на дабро і дапамагаеш яго здзяйсняць, вядзі шляхам вечнага збаўлення нашых братоў і сясцёр, якія па Тваёй любові пакінулі ўсё і аддалі сябе Табе, каб ідучы следам за Хрыстом, верна выконвалі свае абяцанні і служылі Табе і сваім братам і сёстрам у духу ўбоства і пакоры сэрца. Зрабі, каб яны мелі дух адзінства і, заахвочваючы адзін аднаго да добрых спраў, праз сваё святое жыццё маглі быць сапраўднымі сведкамі Хрыста. Амэн.