З 17 кастрычніка гэтага года ва ўсіх дыяцэзіях нашай Айчыны распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў на тэму: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія», які будзе доўжыцца да жніўня 2022 года.
З 29 лістапада 2021 года да 1 лютага 2022 года праводзілася Сінадальная кансультацыя ў дыяцэзіях. На першым этапе Сіноду практычны ўдзел усіх ахвотных — гэта адказ на пытанні Анкеты, вынікі якой будуць апрацаваныя дыяцэзіяльнай Сінадальнай камісіяй.
Па просьбе святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў, асабліва моладзі, Сінадальная камісія пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пастанавіла працягнуць час Сінадальнай кансультацыі да канца лютага 2022 года.
На сёння ўдзел у Сінадальнай кансультацыі ва ўсіх дыяцэзіях узялі каля 120 асоб.
Старшыня Сінадальнай камісіі пры ККББсардэчна запрашае тых, хто не паспеў, і тых, хто яшчэ мае такое жаданне, як найхутчэй далучыцца да дыяцэзіяльнага этапу Сіноду Біскупаў і адказаць на прапанаваныя ў анкеце пытанні.
Метадам сінадальнага працэсу з’яўляецца слуханне, мэтай — распазнанне, а шляхам — удзел.
На першым этапе Сіноду практычны ўдзел усіх жадаючых — гэта адказ на пытанні анкеты. Вынікі анкеты будуць апрацаваны дыяцэзіяльнай Сінадальнай камісіяй.
Прапанаваныя пытанні для абмеркавання з’яўляюцца вынікам распрацоўкі дзесяці тэм, складзеных Сінодам паўсюднага Касцёла.
Усіх, хто жадае прыняць удзел у гэтай Сінадальнай кансультацыі, могуць адказаць перш за ўсё на тыя тэмы і пытанні, якія адпавядаюць асабістаму шляху веры і жыцця. Існуе магчымасць пакінуць нейкае сінадальнае пытанне без адказу. Існуе таксама магчымасць выказацца на любую тэму, нават на тую, якая не ўвайшла ў Сінадальную кансультацыю.
Прыняць удзел у дыяцэзіяльным этапе Сінадальнай кансультацыі можа кожны жадаючы. Запоўніць анкету можна як самастойна, так і супольна. Ксяндзы пробашчы могуць арганізаваць у парафіях сустрэчы для розных рэлігійных груп і станаў, падчас якіх будзе прысвечаны час на слуханне, распазнанне і супольны ўдзел у запаўненні Анкеты. Тое ж самае можна зрабіць у сям’і, манаскай супольнасці, дэканаце і г.д.
Спосаб правядзення Сінадальнай кансультацыі ў нашай архідыяцэзіі наступны:
На партале Catholic.by створана асобная рубрыка Сінод 2023, дзе змешчана ўся даступная інфармацыя пра дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў у дыяцэзіях Беларусі. https://catholic.by/3/tags/sinod-2023
Створана паштовая скрыня для магчымасці даслаць анкеты ў фармаце Word. Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. — для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Анкета на беларускай мове: https://catholic.by/3/images/files/doc/2021/synod-questionnaire-by.docx
Анкета на рускай мове:
https://catholic.by/3/images/files/doc/2021/synod-questionnaire-ru.docx
Анкета на польскай мове: https://catholic.by/3/images/files/doc/2021/synod-questionnaire-pl.docx
Анкета на англійскай мове: https://catholic.by/3/images/files/doc/2021/synod-questionnaire-en.docx
магчымасць запаўнення анкеты ў фармаце Google для карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў і сацыяльных сетак. https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc6XG3fiiPByVgQDiiIzMr7YQHJ47RC_M9CWcmfppRA2hprnw/viewform
Вялікая просьба да ксяндзоў пробашчаў раздрукаваць некалькі копій анкеты і размясціць іх ў адпаведным месцы ў касцёле. Старэйшым парафіянам, пры неабходнасці, належыць дапамагчы запоўніць анкету і даслаць адказным у дыяцэзіях.