Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Генеральны вікарый архідыяцэзіі наведаў Бялынічы

Оцените материал
(0 голосов)

13 лютага Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі наведаў Бялынічы, дзе благаславіў першыя ў новай гісторыі цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай ахвярныя дары, якія называюцца вотумамі (лац. votum).

 

У бялыніцкай капліцы, перад копіяй старадаўняй цудатворнай іконы, іерарх узначаліў урачыстую цэлебрацыю святой Імшы. Прывітаўшы сабраных на Эўхарыстыі вернікаў, а таксама тых, хто духоўна далучыўся да супольнай малітвы дзякуючы прамой трансляцыі на «Радыё Марыя», біскуп Касабуцкі сказаў, што ў гэтай святой Імшы мае намер маліцца за бялыніцкую парафію.

 

У прамоўленай гаміліі іерарх разважаў над Божым Словам з нядзельных літургічных чытанняў.Ён таксама звярнуў увагу на традыцыю змяшчэння каля цудадзейных абразоў адмысловых вотумаў як выраз просьбы або падзякі за атрыманыя Божыя ласкі. Пастыр заахвоціў вернікаў, стоячы на парозе новай гісторыі культу Маці Божай Бялыніцкай, трываць у малітве і веры ў Божую дапамогу праз заступніцтва Марыі.

 

«Бог не прымушае доўга чакаць і заўсёды адказвае на гарачыя малітвы і просьбы сваіх дзяцей, пра што і сведчаць шматлікія вотумы»,

— сцвердзіў біскуп Касабуцкі.

 

Пасля гаміліі ён здзейсніў благаслаўлнне ахвяраваных вотумаў. Сярод іх заручальны пярсцёнак з просьбай да Багародзіцы аб добрым мужы ад дзяўчыны, якая пажадала захаваць ананімнасць; ружанец ад Папы Францішка, перададзены бялыніцкай парафіі 18 верасня мінулага года Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам на ўрачыстасцях у гонар 260 годдзя каранацыі цудадзейнага абраза; ватыўны дар парафіі ў Бялынічах за ласку святкавання 260-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай ад 20 верасня 2021 года; вотум ад сям’і Віктара і Галіны Тумаш з Вільні ад 2 лютага гэтага года, якія дзякуюць за дар цудоўнага аздараўлення ад цяжкіх наступстваў каранавірусу і за ўсе атрыманыя праз заступніцтва Багародзіцы ласкі.

 

Благаслаўлёныя іерархам вотумы пробашч бялыніцкай парафіі ксёндз Юзаф Сярпейка змясціў побач з копіяй абраза Маці Божай Бялыніцкай.

 

Вернікі павіншавалі іерарха з надыходзячым днём нараджэння, які ён адзначыць 15 лютага. На заканчэнне святой Імшы біскуп падзякаваў усім вернікам за памяць, малітоўную падтрымку і віншаванні.

 

Фотарэпартаж можна паглядзець на старонцы www.catholic.by

 

 

Прочитано 608 раз Последнее изменение Понедельник, 14 Февраль 2022 10:12
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).