Нагадаем, што дыяцэзіяльнае права, якое выражанае ў Статутах Сіноду Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, кажа наступнае:
960. Святарская рада Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і святарская рада Пінскай дыяцэзіі існуюць з 25 студзеня 1994 г.
961. Святарская рада дзейнічае згодна са Статутамі, зацверджанымі 4 мая 1995 г. (Дэкрэт 01/95).
962. Дыяцэзіяльны біскуп карыстаецца рэкамендацыямі Святарскай рады ў важных справах, звязаных з рэлігійна-маральным жыццём і кіраваннем, функцыянаваннем дыяцэзіі, да чаго яго абавязваюць каноны: 461 § 1; 515 § 2; 531; 536 § 1; 1215 § 2; 1222 § 2; 1263 і 1742 § 1. Яе згода патрэбна толькі ў выпадках, выразна акрэсленых у праве.
963. Святарская рада абавязана перадаваць распараджэнні і дырэктывы дыяцэзіяльнага біскупа святарам, а таксама ад святароў біскупу: назіранні, праекты, прапановы, а таксама ад асобаў кансэкраваных і свецкіх вернікаў.
964. Члены Рады павінны вызначацца разуменнем адновы, у якую ўступае іх партыкулярны Касцёл згодна з пастановамі Другога Ватыканскага Сабору і Сіноду, а таксама разважлівасцю, бездакорным святарскім жыццём і клопатам пра братоў у святарстве, аб усіх іх патрэбах, як духоўных, так і матэрыяльных.
Новы склад Святарскай Рады Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:
арцыбіскуп Юзаф Станеўскі,
біскуп Юрый Касабуцкі,
біскуп Аляксандр Яшэўкі SDB
кс. Дзмітрый Барыла
кс. Дзмітрый Пухальскі
а. Анатоль Ярошка OFMCap
кс. Ігар Лашук
кс. Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі
а. Сяргей Мацюшонак OFMCap
кс. Аляксей Раманчук
кс. Кірыл Бардонаў
а. Алег Шэнда OFMCap
кс. Сяргей Лянга
кс. Дзмітрый Дубовік
кс. Андрэй Далянскі.