Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Адбылося спатканне міністрантаў у Магілёве

Оцените материал
(0 голосов)

4 студзеня ў парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў г. Магілёве адбылося  фармацыйнае спатканне Літургічнай Службы алтара нашай архідыяцэзіі. У устрэчы прынялі ўдзел міністранты з катэдральнай парафіі, парафіі св. Антонія ў г. Магілёве і Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі.

 

 

Спатканне распачалося адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, якое правёў а. Віталій Чабатар, кларэтын. Дапамагалі яму, канешне ж міністранты, якія не толькі выконвалі свае непасрэдныя абавязкі, але таксама  прамаўлялі адмысловыя разважанні.

 

 

Пасля адбылася св. Імша, якую ўзначаліў кс. Павел Беразун, вікарый магілёўскай катэдры. Гамілію прамовіў кс. Андрэй з Горацкай парафіі, у якой была разважана неабходнасць малітвы ў жыцці міністранта. “Можна сказаць, што міністрант настолькі з’яўляецца сапраўдным, “жывым” паслугачом, паколькі ён развівае сваё духоўнае жыццё, а перад усім размову з Госпадам – малітву” – зазначыў святар.

 

 

Пасля святой Імшы кожны міністрант атрымаў невялікі святочны падарунак на Божае Нараджэнне.

 

Наступным пунктам фармацыйнай сустрэчы стала гарбата з пачастункам, а пасля адбыўся супольны прагляд фільму ў кінатэатры.

 

 

Шчыра дзякуем усім, хто прыняў удзел у сустрэчы!

 

Фотарэпартаж

 

 

 

Прочитано 3010 раз Последнее изменение Понедельник, 06 Январь 2014 10:53
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).