У сустрэчы прынялі ўдзел сёстры дамініканкі з Бабруйска, сёстры місіянеркі Святой Сям'і, сёстры ад Анёлаў з Магілёва, а. Гжэгаж Ксёнжек SP з Чавусаў, а. Раман Шульц ОР і гаспадары парафіі айцы кларэтыны а. Ежы Вежхоўскі CMF і а. Віталій Чабатар CMF.
Імшу ўзначаліў дэкан Магілёўскага дэканату кс. Павел Шылак. Гаміліў прамовіў а. Віталій Чабатар CMF. Святар звярнуў увагу на тэму ахвяры ў жыцці кансэкраваных асобаў і тэму супольнага жыцця як сведчання ў сучасным свеце.
Пасля Эўхарыстыі адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой маліліся за кансэкраваных асобаў і аб пакліканнях да манаскага жыцця.
Пасля ўдзельнікі сустрэчы мелі час на тое, каб пабыць разам і падзяліцца досведам.
паводле www.catholic.by
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/85-sustrecha-kansekravanykh-asoba2014#sigProGalleriac0bc182eb8