У гэты дзень прыбыў да нас з цёплым калядным візітам Біскуп Аляксандр Яшэўскі. Ксёндз Біскуп узначаліў Святую Імшу. У сваёй гаміліі ён захвоціў паглядзець на Хрыста, які паводле Евангелля, якое чыталі ў нядзелю, прыходзіць “па звычаю” ў святыню, чытае і тлумачыць Божыя Словы.
“ Мы павінны цаніць сабе дар Касцёла – сказаў ерарх – і не можам дапусціць, каб вечная лампадка, якая была тут запалена ў 2005 годзе, пагасла...”
Пасля Імшы была каляда, г.зн. штогадовае асвячэнне касцёла. Больш часу Кс. Біскуп затрымаўся ў класе, дзе праходзяць заняткі з дзецьмі па катэхезе. Ён размаўляў з дзецьмі і нават зайграў на піяніна.
Заканчэнне каляды – гэта сустрэча з парафіянамі, салодкі пачастунак і спеў калядных песень.
Ала Іртова
https://mohylev-katolik.by/index.php/item/297-da-kastsyukovitskikh-vernika-z-kalyadoj-zavita-biskup-alyaksandr#sigProGalleria88939670bc