Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Інфармацыя аб касцёле Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў Магілёве з’явілася на ватыканскай старонцы www.im.va, афіцыйным сайце Юбілейнага Году Міласэрнасці. Адказнай за вядзенне дадзенага рэсурсу з’яўляецца Папская Рада да спраў развіцця Новай Евангелізацыі.  
15 снежня супрацоўнікі РМ “ДКТ Карытас” архідыяцэзіі наведалі з дапамогай адну з парафій Магілёўскага дэканату – Чавусы.
Нядзеля ў Актаве Божага Нараджэння Касцёл адзначае вельмі сімвалічнае свята – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа, якое з’яўляецца не толькі напамін непасрэдна пра гэтую Сям’ю, але і заклікам да святасці ў сваім асяроддзі, а асабліва сярод родных нам людзей.   
13 снежня сёлетняга года ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша, прысвечана ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую Каталіцкі Касцёл святкуе 8 снежня. Для парафіі ў Крычаве – гэта адпустовае свята.
13 снежня адбылося адкрыццё Cвятых Дзвярэй у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.