Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Місія "Карытас" наведала Чавусы

Оцените материал
(0 голосов)

15 снежня супрацоўнікі РМ “ДКТ Карытас” архідыяцэзіі наведалі з дапамогай адну з парафій Магілёўскага дэканату – Чавусы.

Мэтай гэтага візіту стала дапамога сямі сем’ям перасяленцаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. Місія прывезла некаторую мэблю, вопратку, прадукты, і пабывалі ў двух сем’ях – Марыны і Алега Шабанавых і Яўгеніі і Дзмітрыя Казупавых у в. Благавічы Чавускага раёна. У кожнай сям’і свая гісторыя. Але іх яднае адно – ў пэўны момант яны апынуліся ў чужой краіне і амаль ні з чым. На радзіме яны пакінулі працу, гаспадарку, утульнае жыллё. Тут жа ім усё прыходзіцца пачынаць з пачатку. Большасць з перасяленцаў уладкаваліся працаваць у калгасы. Праца хоць і не высокааплочваемая, аднак дапамаглі з жыллём. Праўда, з жыллём не ўсё так проста. Яно ў большасці патрабуе грунтоўнага рамонту – сцены голыя, палы праваліліся, камунікацыі не падведзены. Ну і, вядома, ніякай мэблі. Аднак, гэта усё адно лепш, чым стрэлы і бомбы. Таму, паціху, сем’і робяць рамонт. За лета ужо многае ўдалося зрабіць – змяніць палы, паклеіць некаторыя пакоі, падвесці электрычнасць. Удалося нават завесці гаспадарку – і свінак, і курэй, і нават трусоў.

 

Яшчэ адным пунктам падарожжа стаў Чавускі раённы шпіталь. Сюды супрацоўнікі “Карытас” прывезлі некаторае абсталяванне, а таксама наведалі яшчэ аднаго падапечнага чавускай парафіі – Алега Сакалова. У хлопца сумная гісторыя – яму 20 год і ён паралізаваны з-за пералома шыйнага пазванка. Даглядаць яго асабліва некаму – бацькі памерлі, ёсць толькі стрыечны брат, у якога свая сям’я. У хлопца пачалі з’яўляцца пролежні, таму яго забралі ў шпіталь на некалькі тыдняў, але ужо хутка ён вернецца дадому. Каб аблегчыць яго быт, Місія прывезла спецыяльны ложак для ляжачых хворых, а таксама інваліднае крэсла і прадметы асабістай гігіены. Ну і канешне карытасаўцы зайшлі, каб падтрымаць Алега добрым словам. Сітуацыя яго няпростая, але айцец Гжэгаж, душпастыр Чавускай парафіі, не губляе надзеі на рэабілітацыю хлопца.

 

P.S. Сем’ям з Украіны ўсё яшчэ патрэбна мэбля, посуд, напольнае пакрыцце, бытавая тэхніка. Калі можаце і хочаце дапамагчы – звяртайцеся у Карытас Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі (+375293651878, Вольга).

 

Фота паводле: http://www.caritas-minsk.by

 

joomlamodniyportal.ru

 

Прочитано 1425 раз Последнее изменение Среда, 16 Декабрь 2015 12:59
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).