Згодна з паведамленнем сайта ККББ, 1 жніўня кіраўніком нашага дэканату прызначаны кс. Юрый Быкаў, які ад нядаўняга часу стаў адміністратарам з правамі пробашча парафіі Ўнебаўзяцця НПМ ў Магілёве. Шчыра віншуем кс. Юрыя з прызначэннем і жадаем Божага благаслаўлення на шляху служэння Богу і людзям на Магілёўшчыне!
Апошнія драматычныя падзеі ва Украіне з’яўляюцца для нас матывам, каб звярнуцца да вас, браты і сёстры, з заклікам да далейшай гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту ў гэтай краіне. Таму звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за Украіну. Просім святароў,…
7 чэрвеня 2013г. кс. Андрэй Кеўліч, адміністратар Горацкай парафіі, і кс. Павел Шылак, кіраўнік Магілёўскага дэканату, скіравалі да Канферэнцыі Біскупаў пісьмовы зварот аб стварэнні асобнага ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай у каляндары Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
“Гэты храм мог бы зрабіць гонар кожнаму гораду, тым больш, што ў ім зберагліся фрэскі, у прыватнасці вельмі рэдкія на Беларусі фрэскі на свецкія тэмы: штурм горада Трубяцкім і “трубяцкая разня”. Зроблена гэта па свежых слядах здарэння і зроблена здорава. Ды і ўвогуле храм уражвае кожнага і сваім вонкавым выглядам,…