Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Среда, 30 Сентябрь 2015 20:01

Каб памяталі. Ксёндз Ян Аношка

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

167-ая гадавіна з дня адыхода ў вечнасць святара Магілёўшчыны, ксяндза прэлата Яна Аношкі, спаўняецца 1 кастрычніка. На жаль, мы ведаем няшмат аб святары, які аддана служыў Богу і людзям.

 

Будучы святар нарадзіўся ў 1765 годзе ў вёсцы Паплаўшчына Быхаўскага павету на Магілёўшчыне (тэрыторыя сучаснай Беларусі) і быў адным з пяцёх сыноў Амброзія Аношкі гербу Яцына – прадстаўніка старажытнага роду, які ў XVст. пасяліўся на Валыні (прозвішча паходзіць ад назвы маёнтка Анашковічы), пазней рассяліўся ў Вялікім Княстве Літоўскім.

 

У 1547 годзе кароль Сігізмунд Аўгуст надае за вайсковыя заслугі прадстаўнікам рода – Тэадору (Фёдару) і Яцыну Аношкам герб, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай “Яцына”. Тэадор і Яцына з’яўляліся сынамі Ганны, дачкі князя Юрыя Чацвярцінскага.

 

З цягам часу род разгалінаваўся, але не атрымліваў новых уладанняў, у выніку збяднелыя нашчадкі мусілі арэндаваць зямлю. Адзін з іх – Ян, сын Фларыяна Аношкі,  – пад канец XVІІ ст. пасяліўся на арэндаванай зямлі ў шляхецкай ваколіцы Паплаўшчына каля Быхава. Пад той час гэтыя абшары перапоўненыя польскай шляхтай, – вынік зацяглых войнаў Рэчы Паспалiтай, у склад якой ад 1569 года ўваходзiла Вялікае Княства Літоўскае, з Маскоўскiм Царствам iШведскiм Каралеўствам. У 1669 годзе спустошаную і абязлюдзеўшую Быхаўскую зямлю кароль Міхал Карыбут Вішнявецкі вызваляе ад усіх падаткаў тэрмінам на 20 гадоў.

 

На Быхаўшчыне род Аношкаў распаўсюдзіўся даволі хутка, шлюбуючыся з суседнімі сем’ямі. Некаторыя з Аношкаў, больш заможныя, маюць магчымасць атрымаць адукацыю і становяцца чыноўнікамі, афіцэрамі альбо прымаюць духоўны сан.

 

Вось што піша ў сваёй аўтабіяграфіі 1823 года сам кс. Ян Аношка:

“1. Я нарадзіўся на Белай Русі Магілёўскай губерні Быхаўскага павету некалькі год перад далучэннем яе да Расійскай дзяржавы”.

2. Веравызнанне святой памяці майго бацькі Амброзія Яцыны Аношкі было заўсёды з прадаўніх продкаў каталіцкае. Паходзячы з ліку мясцовай шляхты, ённе меў магчымасці атрымаць у краіне высокай пасады, а выконваў толькі звычайныя, адпаведныя таму стану, у якім нарадзіўся.

3. Пачаткі навукі я ўзяў у бацькоўскім доме і ў аа. Іезуітаў з Магілёва да пятага класа (рыторыкі). Пазней працягваў 7 гадоў сваё навучанне, якое скончыў таксама ў аа. Іезуітаў, але з Полацку.

4. (…) пад канец гэтай вучобы я меў з усяго багаслоўя публічны дыспут ці інакш – публічны экзамен, называны ў школьнай тэрміналогіі: Actus Magnus ex universa theologia”.

 

У 1799 годзе Ян Аношка прымае святарскія пасвячэнні. У краі сваіх продкаў, у Луцку на Валыні, становіцца канонікам – чальцом катэдральнай капітулы_і цягам 9 гадоў выконвае абавязкі луцкага амбасадара ў каталіцкім сінадальным калегіуме ў Пецярбургу.

21 лістапада 1809 года рашэннем магілёўскага арцыбіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча кс. Ян прызначаецца канонікам магілёўскім з тытулам пробашча касцёла Санкт-Пецярбургскага.

 

1822 год – пачатак новага этапу ў жыцці кс. Яна Аношкі. Пад канец кастрычніка, пасля атрымання дымісіі ад магілёўскага арцыбіскупа, першы раз у жыцці прыбывае ў  Польскае Каралеўства, атрымаўшы намінацыю на пасаду прафесара катэдры маральнага багаслоўя на Тэалагічным Факультэце Каралеўскага Варшаўскага Універсітэта. Факультэт быў створаны ў 1817 годзе з мэтай падрыхтоўкі алюмнаў(навучэнцаў духоўнай семінарыі) дыяцэзіяльных семінарыяў для працы ў канкрэтных дыяцэзіях.

 

У 1825 годзе ў кляштары пры касцёле Святога Духа ў Варшаве адкрываецца Галоўная Семінарыя, якая аб’ядноўваецца з Тэалагічным факультэтам. Мэта новай установы – развіццё дысцыпліны алюмнаў і павышэнне ўзроўню навучання.

 

Рэктарам семінарыі становіцца кс. Ян Аношка, які мае да гэтага часу рэпутацыю кансерватара і артадо

кса, а таксама асобы, здольнай супрацьстаяць шкодным уплывам знешняга асяродку на студэнтаў. Як адзначае сам святар, “акрамя прыкрасці, маючы на ўвазе няўрымслівасць і ўпартасць семінарыстаў, асабіста для мяне мой побыт у Семінарыі аніякіх вынікаў не даў”.  Аднак святар выконвае функцыю рэктара цягам часу сваёй працы ва Універсітэце да дымісіі (звальненне ці адстаўка асобы з пасады) у 1831 годзе.

У 1834 годзе кс. Ян вяртаецца на пасаду рэктара Галоўнай Семінарыі і застаецца на ёй аж

 да змены статусу гэтай навучальнай установы, якая ў 1836 годзе становіцца Акадэміяй. Ён з’яўляецца чальцом камісіі, якая рыхтуе праект статута будучай духоўнай акадэміі, адначасова з’яўляючыся ганаровым чальцом Дзяржаўнай Камісіі Рэлігійных Ведаў і Публічнай адукацыі, чальцом Вялікай Капітулы, камандорам ордэнаў св. Ганны і св. Станіслава.

 

Пад канец 1830-ых гадоў распачынаецца апошні этап служэння кс. Яна, звязаны з яго радзіннымі землямі. Кс. Аношка пасяляецца недалёка ад Паплаўшчыны, у маёнтку Гарадку, аднаўляючы шчыльныя сувязі са шматлікімі сваякамі, якім ён дапамагаў падчас жыцця на Валыні і ў Польскім Каралеўстве. З ягоным удзелам у гэты час завяршаецца працэс легітымізацыі сям’і Аношкаў, што цягнуўся аж з 1791 года.

Святар ніколі не забываўся на край свайго маленства і, па меры магчымасцяў, заўсёды наведваў сямейнае гняздо. На ўласныя сродкі ён пабудаваў у сваім маёнтку прыватную капліцу, у якую прыходзілі таксама шматлікія католікі з ваколіц, бо да парафіяльнай святыні ў Быхаве было аж 25 вёрст.

 

На радзіме кс. Ян ажыццявіў арыгінальную ідэю – падзяліў свой маёнтак на часткі, раздаўшы паасобныя надзелы шляхцічам, якія мелі прозвішча Аношка. Вынікам стаўся той факт, што на пачатку ХХ ст. амаль усе жыхары наваколляў самі мелі прозвішча Аношка альбо былі нашчадкамі слаўнага роду з гэтым прозвішчам. Так паўстала Паплаўшчына – самы трывалы помнік, які мог пакінуць па сабе чалавек.

Нягледзячы на пажылы ўзрост, кс. Аношка браў актыўны ўдзел у жыцці мясцовай  каталіцкай супольнасці, удзельнічаў у паседжаннях Магілёўскай Архікатэдральнай Капітулы, таксама са сродкаў, якія ён атрымліваў за статус прэлата, далучыўся да ўтрымання аркестра ў архікатэдральнай базіліцы.

 

 

 

Памёр кс. Ян Аношка 1 кастрычніка 1848г. ва ўласным маёнтку Гарадку, пахаваны на могiлкахПаплаўшчыны. Згодназ ягоным тэстамэнтам, фінансавая маёмасць святара была прызначаная на падтрымку сваякоў, што жылі ў наваколлі, на дапамогу ўвыхаваннiiадукацыiiх дзяцей.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Апрацавана на падставе: L. Wołoczko, W. Czarniawski, KsiądzJanOnoszko..., у: Lublin. Kultura i społeczeństwo. 5(61) 2014, стр. 59-63.

 

 

Прочитано 3184 раз Последнее изменение Среда, 30 Сентябрь 2015 20:12

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены