У лагатыпе выяўлены Хрыстос Добры Пастыр – вобраз Божай Міласэрнасці да загубленага чалавецтва, што аказаная Богам праз уцелаўленне Божага Сына і адкупленне.
Выява ўпісаная ў сімвалічную авальную аўрэолу, якая называецца мандорлай. Уздоўж яе боку размешчаны напіс “MISERICORDES SICUT PATER” – “Міласэрныя як Айцец”. Гэты дэвіз Святога Года мае крыніцай словы Ісуса: “Будзьце міласэрнымі, як Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).